Самара

І “Туман” у дапамогу (на белорусском языке)

НОВУЮ тэхніку расійскай вытворчасці для апрацоўкі пасяўных плошчаў набылі нядаўна ў акцыянерным таварыстве “Занарацкі”. Працуе на ёй механізатар Аляксей Селюкоў. Сустрэліся з ім у Старлыгскай зоне на рапсавым участку. Аляксей Сяргеевіч расказаў:

— Называецца агрэгат “Туман-2”. Прызначаны для ўнясення ядахімікатаў, КАСа, а таксама мінеральных угнаенняў. Нават сады ім можна апырскваць пры неабходнасці. Літаральна на днях даставілі яго ў гаспадарку са сталіцы, непасрэдна з сельскагаспадарчай выставы. Асвоіўся з агрэгатам хутка, як-ніяк 17 год выконваў на “Мікасане” работы па хімапрацоўцы і падкормцы пасеваў. Зараз вось на рапсавым палетку ўношу прэпарат супраць пустазелля. Тэхніка сучасная, спраўляецца з пастаўленай задачай эфектыўна. Працаваць на ёй зручна, ды і расход паліва невялікі. Так што, пакуль задаволены. А там пабачым…

Падключыўся да размовы аграном вытворчага участка №2 Баляслаў Урбановіч.

— Сёння мы якраз тут, ля Яневіч, закончылі сяўбу азімага рапсу, маем яго 400 гектараў. Паспяхова справіўся з гэтай задачай вопытны механізатар Міхаіл Хільман, які таксама працуе на сучаснай тэхніцы — трактары “Чэленджэр”. У многім дзякуючы яму завяршылі сяўбу раней вызначанага тэрміну. Рыхтуем цяпер плошчы пад азімыя збожжавыя культуры. Работа ў гаспадарцы ідзе поўным ходам: прасуем салому, уносім мінеральныя ўгнаенні. Выйдзем у поле прыкладна 5 верасня. Пасеяць трэба 800 гектараў жыта.

— Але ж і сёлетні ўраджай яшчэ не ўвесь сабраны. Тая ж кукуруза чакае сваёй чаргі. Якія, дарэчы, на яе віды?

— Падсушыла яе крыху гэтым летам, таму і масы менш. Але, думаю, у цэлым будзем з ураджаем. Усе мінеральныя угнаенні былі ўнесены, дагледзелі гэту культуру як след.

Зайшла гаворка і пра новы агрэгат “Туман-2”. Тым больш, што назіралі за яго работай.

— У Расіі такая ўстаноўка ёсць у многіх гаспадарках, — сказаў Баляслаў Іванавіч. — А ў Беларусі, наколькі ведаю, мы першымі яе займелі. Вунь гляньце як ідзе па полі — быццам самалёт, расправіўшы шырока штангі-крылы. Яшчэ абеду няма, а ўжо 60 гектараў на рахунку Аляксея Селюкова. А за дзень, пры такім раскладзе, дзве сотні гектараў зможа апрацаваць. І, думаю, “Туман” з цягам часу сябе апраўдае.

Аляксандр БЫКАЎ.

На здымках: 1. Аляксей Селюкоў апрацоўвае пасевы на новым агрэгаце “Туман-2”; 2. Механізатар Міхаіл Хільман гатовы да сяўбы азімых збожжавых культур.

Фота Георгія Прысмакова.

Газета "Нарачаныская заря" 25 августа http://narachanka.by/?p=27352

Узнайте, какой Туман вам подходит

Узнайте, какой Туман вам подходит

Общая площадь полей
2000 га 5000 га 10000 га
Севооборот
Показать
Свернуть форму подбора
Подходящая самоходная база
Выберите опцию
Оформить заявку